Выстава «Заснавальнік» ў Гомелі

21.03.2025 - 27.04.2025 16:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае

 

У пятніцу, 21 сакавіка, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца выстава «Заснавальнік».





Выстава прысвечана стагоддзю з дня нараджэння Фёдара Рыгоравіча Шклярава — майстра, калекцыянера, мастака, даследчыка, чалавека, які стварыў Веткаўскі музей.

Фёдар Шкляраў нарадзіўся ў сям’і стараабрадцаў, ён з дзяцінства быў акружаны стараабрадніцкімі іконамі, кнігамі, прадметамі побыту, але цікавасць да ўсяго гэтага ўзнікне ў яго значна пазней.

На сваім шляху якімі толькі навыкамі ён не авалодаў: цясляр, сталяр, мэбельшчык, тынкоўшчык, маляр, чаканшчык, фатограф, разьбяр па дрэве, афарміцель, мастак па тканінах на ткацкай фабрыцы.

Аднак галоўнай яго страсцю быў жывапіс. І больш за ўсё ён любіў маляваць пейзажы Веткі.

У 45 гадоў Фёдару Рыгоравічу паставілі памылковы дыягназ, паведаміўшы, што жыць яму засталося нядоўга. Гэты момант стаў кропкай пераасэнсавання — што ён паспеў, што пакіне пасля сябе?

Да гэтага ўзросту ён пабудаваў дом, пасадзіў каля яго сад і даў жыццё тром дзецям — здавалася б, стварыў свой мікракосм... Але раптам зразумеў «не паспеў даведацца: на чым сядзеў і па чым хадзіў» — не пазнаў ні каранёў сваіх, ні традыцый, ні культуры зямлі, на якой жыў. З гэтага моманту пачаўся шлях, які прывёў да стварэння Веткаўскага музея.

Ён стане «інтарэсантам»: будзе ездзіць па Веткаўшчыне ў пошуку стараабрадніцкіх ікон, кніг, прадметаў побыту. Дзякуючы гэтаму «шкляраўскаму пачатку» Веткаўскі музей стане ўнікальным цэнтрам вывучэння гісторыі рэгіёну.


Уваход на адкрыццё вольны.




Вам можа быць цікава

Фестываль беларускай жаночай літаратуры ў Вільні

18.02.2026 18:30 - 22.02.2026 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Дзіцячы фэстываль «Наш кірмаш» у Варшаве

22.02.2026 (13:00 - 16:00) Беларускі Маладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Кінасеанс па-беларуску ў Кіеве

22.02.2026 (17:00 - 19:00) Карма (Басейная, 5Б)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ