Выстава „Збуражлэнд“ у Брэсце

28.12.2025 19:00 - 20:00 Lampalab123 (вул. Маскоўская 204) Бясплатнае

28 і 29 снежня „Збураж арт кааператыў“ запрашае на выставу „Збуражлэнд“ у Брэсце – у прастору ўзаемадзеяння, зачараванасці, творчай імправізацыі, цеплыні і інтымнасці. 


Наведнікі ўбачаць артэфакты і мастацкія эксперыменты „Збураж арт кааператыву“, створаныя на працягу васямнаццаці натхняльных сустрэч.

„Збураж арт кааператыў“ – гэта „Збір“, „Збур“’аж, „Зброд“ мастакоў, даследчыкаў, фатографаў, архітэктараў і іншых культурных дзеячаў, якіх аб’ядноўвае веска Збураж. Тут яны сустракаюцца на працягу апошніх чатырох гадоў, каб займацца калектыўнай творчасцью праз узаемадзеянне з прыродай, лакальнай культурай і паміж сабою.

Гэтае месца, размешчанае на поўдні Беларусі, падчас знаходжання калектыву, пераўтвараецца ў прастору, дзе ладзяцца майстар-класы, эксперыменты з рознымі мастацкімі тэхнікамі, гатуецца мясцовая ежа, святкуюцца народныя святы і ладзяцца шпацыры па лясах і балотах; дзе ўсе дзеляцца сваімі думкамі і пачуццямі за агульным сталом, танчаць ці проста слухаюць цішыню ля вогнішча ў начы.


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Умоўна геніяльнае шоу ў Тбілісі

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Speak easy (33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili)

Майстар-клас па вырабе торбачак з дываноў "Чароўны дыван" у Мінску

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ