Выставачны праект «НейраБеларусь» у Мінску

29.01.2024 - 31.03.2024 12:00 - 21:00 Галерэя FARBA (пл. Свабоды, 8) 10-14руб.

З 29 снежня галерэя FARBA і ТАА «Культпрасвет» адкрылі новы выставачны праект «НейраБеларусь» — адну з самых інавацыйных мастацкіх выстаў у Мінску.

Экспазіцыя характэрна тым, што прадстаўленыя работы адлюстроўваюць бачанне Беларусі вачыма штучнага інтэлекту. Публіцы будзе прадэманстравана рэвалюцыйная калекцыя з больш як 90 работ, створаных нейрасеткамі, якія паказваюць беларускую прыроду, архітэктуру, кухню, міфалогію, гісторыю і шмат іншага.

Кульмінацыяй праекту стане імерсіўны фільм «Лічбавая эвалюцыя». Гэты фільм уяўляе сабой вобразнае пераасэнсаванне свету ідэй і свету матэрыі, вольнае мастацкае разважанне пра развіццё і эвалюцыю. Наведвальнікі змогуць цалкам пагрузіцца ў тое, што адбываецца вакол, дзякуючы праецыраванню фільма на сцены і падлогу мультымедыйнай залы.

Арганізатары таксама падрыхтавалі тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй, а кожны ахвочы зможа паслухаць падкаст па выставе проста са свайго смартфона.

Дата: штодня з 29 снежна да 31 сакавіка

Час: 12.00-21.00 (час мясцовы)

Месца: Галерэя FARBA, г. Мінск, пл. Свабоды, 8

Кошт білетаў:

14 руб. — дарослыя;

12 руб. — студэнты дзённай формы навучання;

10 руб. — пенсіянеры, навучэнцы школ, гімназій, ПТВ, ССНУ, шматдзетныя сем’і, інваліды III групы.


Вам можа быць цікава

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ