Выставачны праект Тамары Шэлест “Пасаг”

17.02.2017 18:00 - 18:00 Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8) Бясплатнае

17 лютага а 18 гадзіне Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура запрашае на адкрыццё выставачнага праекта Тамары Шэлест “Пасаг”.

Праект “Пасаг” – містычнае інтымнае апавяданне пра час. Гэта вобраз адвечнай няспыннай перадачы захаванага – матэрыяльнага і нематэрыяльнага – з мінулага ў будучыню: птушкі ў дуплаватым галлі яблынь бароняць успаміны, зімовыя вуллі трымаюць цяпло мінулага, дом захоўвае ў сваёй памяці жыццё чалавека. Творца прымае агульную спадчыну і транслюе яе праз уласны мастацкі досвед.

Для праекта абрана складаная класічная тэхніка ляўкасу, якая набывае новае гучанне ў спалучэнні з тонкай аўтарскай графікай і незвычайным матэрыялам асновы. Носьбітамі ўспамінаў становяцца высушаныя часам рэшткі драўлянай аздобы, куфры ды старыя вуллі.

Выстава будзе працаваць з 17 лютага па 3 сакавіка 2017 года


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

«Triangle» ў Мінску

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ