Выступ Вольгі Гапеевай і Улада Бубена “Асінхронне плаванне”

22.05.2015 19:00 - 21:00 Галерэя TUT.BY (Мінск, пр-т. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх (ст.м. Міхалова, БЦ Omega Tower)) Бясплатнае

“Асінхронне плаванне” – паэтычны пэрфоманс Вольгі Гапеевай. Музыка і відэа – Улад Бубен.

Творасць часта вымагае ад чалавека шматфункцыйнасці, што нярэдка прыводзіць да праблем з ідэнтычнасцю, калі цяжка зразумець хто ты ці кім ты ёсць. Паэзія і лінгвістыка працуюць з мовай, але ці дазваляе адна бесклапотна існаваць іншай? Асінхроннасць дзеянняў, думак, мараў, разумення сябе і наваколля – крыніца творчасці ці ўнутранага разладу? Такія пытанні падымаюцца ў пэрфомансе “Асінхроннае плаванне”.

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) – паэтка, перакладчыца, даследчыца. Аўтарка сямі кніг. Стыпендыятка праграм у Нямеччыне, Аўстрыі і Латвіі. Ейныя творы перакладзеныя на нямецкую, англійскую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую і латышскую мовы. Удзельніца шматлікіх міжнародных паэтычных фестываляў. Мае ступень кандыдата навук, займаецца праблемамі лінгвістыкі, філасофіі мовы, тэорыі і практыкі перакладу, сацыялогіі цялеснасці, даследуе гендарную праблематыку ў мове і літаратуры. Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі. Выступае з паэтычнымі перформансамі.

 Улад Бубен – заснавальнік шэрагу музычных плыняў і «бацька» беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў — ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.

Далучыцца да падзеі ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава Яўгена Зайцава «Зорная душа» ў Магілёве

13.03.2025 17:00 - 20.04.2025 18:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Рэтраспектыва Віма Вендэрса ў Мінску

02.04.2025 19:30 - 07.05.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Выстава «There is No River Without Sources» ў Берліне

04.04.2025 19:00 - 20.04.2025 18:00 PAKD Gallery (An d. Mole 9)

Творчая сустрэча з Анатолем Кухарчуком у Мінску

19.04.2025 (17:00 - 21:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ