White Dress Event да Міжнароднага дня дзяцей у Вільні

01.06.2024 16:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) запрашае беларусаў Вільні адзначыць Міжнародны дзень дзяцей падзеяй White Dress Event.

Дата: 1 чэрвеня

Час: 16:00-18:00

Месца: Вільня. Дакладнае месца правядзення вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

Дрэс-код: вопратка белага колеру.

У праграме:

  • размовы пра адукацыю і медычную апеку дзяцей у Літве.
  • пытанні юрысту аб правах дзяцей, з удзелам прадстаўнікоў/прадстаўніц бацькоўскага камітэту беларускай гімназіі ім.Скарыны ў Вільні.
  • размова з прадстаўнікамі/прадстаўніцамі муніцыпалітэту Вільні, адказнымі за адукацыю.
  • падвядзенне вынікаў дабрачыннага збору для дзяцей палітзняволеных у Беларусі.
  • кірмаш прадуктаў і паслуг для дзяцей. Калі ваш бізнес жадае прыняць удзел у кірмашы, калі ласка, паведаміце аб гэтым у форме рэгістрацыі.
  • плённы нэтворкінг, падчас якога вы зможаце распавесці пра свой бізнес, тавары або паслугі, пазнаёміцца і абмеркаваць важныя пытанні, якія тычацца жыцця беларускіх дзяцей ў Літве.

Рэгіструйцеся па спасылцы

Зваротная сувязь: @ABBA_telegram

media@abbabusiness.org


Вам можа быць цікава

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ