Яблык-фэст у Суле

16.09.2023 14:00 - 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён) ад 15 рублёў

У суботу, 16 верасня, у Суле — Яблык-фэст, свята яблыкаў з конкурсам на найлепшую шарлотку!



Дата: 16 верасня

Час: з 14.00

Месца: парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён


Узяць удзел можа кожны! Для гэтага дастаткова прыгатаваць шарлотку і прывезці яе на конкурс.

Лепшых кухараў вызначаць: па знешнім выглядзе шарлоткі, па смаку  і па самай крэатыўнай назве. Пераможцу будзе падарунак.

А вось якая чакаецца праграма: 

13.30 — 14.00 Закліканне на свята 

14.00 — 14.10 Адкрыццё мерапрыемства 

14.10 — 14.30 гульні і забавы ад вядоўцы 

14.30 — 15.00 Конкурс на лепшую шарлотку ад гасцей. Падвядзенне вынікаў, ўзнагароджванне 

15.00 — 15.20 — Старт квэста 

15.30 — 15.40 пачатак выпякання двухмятровага пірага з яблыкамі на вогнішчы 

15.40 — 16.00 Віктарына для ўдзельнікаў свята 

16.00 — 16.10 Падвядзенне вынікаў віктарыны і ўзнагароджванне каманд 

16.20 — 16.30 Падвядзенне вынікаў Квэста і ўзнагароджванне каманд 

16.30 — 16.49 Сульскія музыкі 

16.40 — 17.00 Майстар-клас па танцам 

17.00 — частаванне святочным пірагом


Абяцаюць цудоўны настрой, добры гумор, здаровы гарт і смачны яблычны ўзвар для ўсіх ахвочых. І вядома, адмысловыя яблычныя імпрэзы, конкурсы, танцы ды нават добрае надвор’е!


Кошт уваходных квіткоў у парк Сула: дарослыя — 30 рублёў, сябры Сулы — 25 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы), дзеці — 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Беластоку

30.05.2026 (16:00 - 18:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ