«Яе звалі Ліза». Акцыя памяці Лізы ў Беластоку

06.03.2024 18:00 - 20:00 рынак Касцюшкі, Pomnik Józefa Piłsudskiego Бясплатнае
6 сакавіка беларусы Беластока далучаюцца да акцыі ў памяць Лізы, згвалтаванай і забітай у цэнтры Варшавы

Яе звалі Ліза. Ёй было 25 год. У яе былі карыя вочы і талент да стварэння капелюшоў. Яна прыехала жыць у Польшчу з-за рэпрэсій ў Беларусі. Мы ўжо не даведаемся, пра што яна марыла і што планавала — у цэнтры Варшавы, у элітным раёне, яе жорстка згвалтавалі і задушылі.

Людзі выйдуць на плошчу ў яе памяць і ў гонар усіх жанчын, якія падвергліся сэксуалізаванаму гвалту. Каб Ліза не была забытая, каб вуліцы, таксоўкі, паркі, былі бяспечнымі. Каб за гвалтаванне давалі пакаранне. Супраць хатняга гвалту і гвалту ў любым яго праяўленні.

Адзенне чорнае. Свечкі. Фотаздымкі. Плакаты.

Дата: 6 сакавіка

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: рынак Касцюшкі, Pomnik Józefa Piłsudskiego, Беласток


Вам можа быць цікава

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Велікодны майстар-клас па пісанках у Мінску

08.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ