Ягор Забелаў — сольны канцэрт з удзелам VJ Арцемія Калініна

04.12.2016 19:00 - 19:00 Мемарыяльны музей-майстэрня З. Азгура (вул. Азгура 8) 12 руб.

4 снежня ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З. Азгура выступіць з сольным канцэртам беларускі баяніст і кампазітар Ягор Забелаў.

У першым аддзяленні будзе паказаная французская эксперыментальная кінастужка Дзмітрыя Кірсанава «Менільмантан» (1926) з арыгінальным саўндтрэкам, спецыяльна напісаным Ягорам Забелавым для паказу на фестывалі нямога кіно ў Берне (Швейцарыя).

Затым, у супрацоўніцтве з VJ Арцеміем Калініным, музыка прапануе сольную праграму, якая складаецца з аўтарскіх твораў, музыкі да спектакляў і кіно.

Ягор Забелаў — адзін з самых арыгінальных баяністаў у сучаснай беларускай музыцы, кампазітар, аўтар музыкі да шэрагу спектакляў і фільмаў. Ён уваходзіў у склад гуртоў «Серебряная свадьба» і «Нагуаль», заснаваў гурт Gurzuf, з якім сыграў у суперфінале фестывалю-конкурсу Global Battle of the Bands у Лондане (2007), атрымаў ганаровую прэмію Сяргея Курохіна ў галіне сучаснага мастацтва (Санкт-Пецярбург, 2010), сыграў больш за 400 канцэртаў на еўрапейскіх клубных і фестывальных пляцоўках.

Яго музыку можна ахарактарызаваць як эксперыментальны сплаў акардэоннага року, авангарднага джазу і неакласікі.

Тэатральнай публіцы Ягор Забелаў вядомы сваёй музыкай да спектакляў Аляксея Ляляўскага «Ладдзя Роспачы», «Шоўк», «Драй Швестэрн», «Сіняя птушка», сумеснай працай з рэжысёрам магілёўскага тэатра лялек Ігарам Казаковым у спектаклі «Гамлет» і ўдзелам у спектаклі-даследаванні «Мабыць» Аляксандра Марчанкі.


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Імпрэза «Колас і коласаўцы» ў Мінску

31.07.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ