«Як перайсці на беларускую»: сустрэча «Штодзённай мовы» ў Вільні

04.02.2023 15:00 - 17:00 (Pylimo g. 6) Бясплатнае

У суботу, 4 лютага, ініцыятыва «Актыўнымі быць файна» разам з суполкай «Супер Мова» запрашае на новую сустрэчу моўнага гуртка «Штодзённая мова».



Дата: 4 лютага

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Pylimo g. 6 (уваход у жалезную браму), Вільня


Гэтым разам тэма дужа практычная ды надзённая — «Як перайсці на беларускую».


Вам не будуць расказваць, што беларуская мова ўзнікла натуральна і мае багатую гісторыю, што зусім нядаўна на ёй размаўляла абсалютная большасць насельніцтва Беларусі і г.д.


Затое вы даведаецеся, які ёсць профіт ад ужывання беларускай мовы дарослым і дзецям нават за мяжой — і атрымаеце карысныя парады, як пачаць гэта рабіць.


Вам нічога не спатрэбіцца — проста прыходзьце да нас у гурток. Гэтага першага кроку будзе дастаткова, каб пачаць.


Удзел бясплатны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Майстар-клас па пляценні паясоў у Мінску

24.07.2026 (15:00 - 17:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ