Варкшоп «Як пісаць у Тэлеграм і застацца журналістам»

08.04.2021 18:30 - 18:30 ------------ Бясплатнае

Тэлеграм выратаваў беларускія медыі ў жніўні 2020-га, а цяпер паставіў перад імі пытанні, на якія пакуль няма адказаў. Бо весці канал проста, калі навокал адбываецца апакаліпсіс. А калі з навінаў у асноўным арышты і затрыманні — проста сарвацца ў татальны песімізм, ды яшчэ і чытачоў з сабой прыхапіць!

Да таго ж, выявілася, што Тэлеграм — гэта не фэйсбук з яго класічнымі падводкамі да спасылак, не вайбер і не твітар. Тут:

а) высокая канкурэнцыя;
б) ёсць кнопка Mute;
в) вельмі лёгка падпісацца на канал — але настолькі ж лёгка і адпісацца.

Што з гэтым усім рабіць? 

Паспрабуем разабрацца разам з галоўным рэдактарам сёння а 18.30

РЭГІСТРАЦЫЯ


Вам можа быць цікава

Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве

28.07.2026 (19:00 - 21:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ