Як увайсці ў ІТ у 2024 годзе? Анлайн-сустрэча з Наталляй Федарук

23.05.2024 - 27.05.2024 18:30 - 20:00 анлайн Бясплатнае



У панядзелак, 27 траўня, ініцыятыва Volnyja запрашае на анлайн-сустрэчу з рэкрутаркай Наталляй Федарук.






 Дата і час: 27 траўня ў 18.30 (час СЕТ, гэта 19.30 па Мінску і Вільні)

Месца: Zoom



 Для многіх беларусаў і беларусак сфера IT стала сінонімам святога грааля — містычнага, недасягальнага, вельмі прываблівага.

 Для кагосьці гэта спосаб добра зарабляць, для іншых — пабудаваць кар’еру, вывучыць мову ці нават пераехаць.


Спадарыня Наталля раскажа:

 Як увайсці ў IT у 2024 годзе?

 Якую спецыяльнасць абраць? 

Як скласці рэзюмэ?

 І як знайсці першую працу ў новай сферы? 



На анлайн-сустрэчы можна будзе задаць спадарыні Наталлі любыя пытанні і атрымаць парады ад эксперткі.



Наталля Федарук — рэкрутарка з больш чым 10-гадовым стажам працы і HR-спецыялістка. 


На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі. 



Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 18:00 - 05.05.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

17.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Лекцыя «Тураўскае балонне» ў Мінску

22.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ