Як змяніць беларускую адукацыю? Анлайн-семінар «Адукацыя і медыя: каго выклікаць да „дошкі“?»

20.01.2022 14:00 - 14:00 ZOOM Бясплатнае

Ініцыятыва «Беларуская адукацыя на шляху зменаў» заклікае сустрэцца анлайн і разам абмеркаваць праблемы беларускай адукацыі. Далучайцеся і прапануйце ідэі магчымых зменаў!



Дата: 20 студзеня

Час: 14.00 (час мінскі)

Месца: ZOOM

У фармаце варкшопа плануецца абмеркаваць прыярытэтныя змены ў сярэдняй і вышэйшай адукацыі, сабраць ідэі, як іх ажыццявіць, і абмяняцца досведам.

Арганізатары ўпэўнены, што абмеркаванне рэформаў варта пачынаць з нашых асабістых чаканняў, канкрэтных і прыкладных. Менавіта гэтыя наглядныя рэчы, з якімі сутыкаюцца вучні, іх бацькі, простыя настаўнікі і выкладчыкі, могуць дапамагчы экспертам і медыя стварыць новыя канцэпты і распрацаваць новыя адукацыйныя стратэгіі, абапіраючыся на нашыя каштоўнасці.

Мадэратар варкшопа і запрошаны спікер — медыяэксперт Галіна Малішэўская. За плячыма ў спадарыні Галіны 20-гадовы практычны досвед працы рэдактаркай і медыяменеджэркай. Яна працавала з адукацыйнай тэматыкай у якасці рэдактара газеты «Камсамольская праўда» з канца 1990-х да сярэдзіны 2000-х гадоў. Скончыла аспірантуру БДУ, МВА ВШЭ, працавала выкладчыцай і трэнеркай. У апошнія гады — медыяэксперт і кансультант па стратэгічным планаванні і кіраванні.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны.

Рэгістрацыя па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ