Янка Купала ў гады вайны: выстава ў Мінску

28.04.2022 - 10.05.2022 18:30 - 18:00 літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае

28 красавіка літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выставы «За шчасця лепшага вясну...», прысвечанай жыццю і творчасці Янкі Купалы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.



Дата: 28 красавіка

Час: 18.30

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск

У экспазіцыі можна пабачыць творы мастакоў, асабістыя рэчы паэта, аўтографы вершаў і публіцыстыкі Янкі Купалы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Дакументы і фотаздымкі ўзновяць няпросты шлях паэта на апошнім этапе яго зямнога жыцця, які прыпаў на ваенны час.

Для гасцей вечара падрыхтавана куратарская экскурсія.

На адкрыццё ўваход вольны.

Выстава працуе па 10 траўня.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ