«ЯЁсць»: сустрэча для беларусак у Варшаве

17.11.2022 18:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6) Бясплатнае

У чацвер, 17 лістапада, Беларускі Моладзевы Хаб ладзіць новую сустрэчу з праграмы адаптацыі жанчын з Беларусі ў Польшчы «ЯЁсць», дзе вас падтрымаюць у розных складаных пытаннечках інтэграцыі ды не дадуць разгубіцца.



Дата: 17 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі, 6, Варшава


Гэтым разам сустрэча будзе прысвечана псіхалогіі, а яшчэ дакладней — агрэсіі.

Мы, людзі, самы агрэсіўны від на планеце. Гаворка пойдзе пра тое, добра гэта ці дрэнна. Калі, у якой форме і ў якім выглядзе яна (не)прымальная. І што з ёю рабіць, калі агрэсію праяўляеце вы і калі яе праяўляюць у дачыненні да вас. І для чаго яна можа быць карысная.

Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Канцэрт хору "Гук цішы" ў Варшаве

25.12.2025 (12:30 - 14:30) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Паша Крывец у Варшаве

30.12.2025 (19:00 - 20:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ