Юбілейны канцэрт рок-гурта NAKA

30.04.2019 19:00 - 19:00 Бруге (Партызанскі, 6а) 25 BYN

Юбілейны канцэрт рок-гурта NAKA адбудзецца 30 красавіка ў клубе Brugge.
Лепшае з усяго, што было зроблена за 15 гадоў.

Piano і электрычнасць растопяць сэрцы і душы тых, хто здольны чуць і дыхаць.
Дзве гадзіны энэргіі, пагружэння і суперажывання. Светлы сум і шчырая радасць. Незвычайны вялікі канцэрт з найлепшым складам музыкаў, якога яшчэ не было.

За 15 гадоў гурт запісаў 6 альбомаў, выдаў некалькі сінглаў, два дзясяткі відэакліпаў, паўдзельнічаў у шматлікіх фестывалях і сумесных праектах. Гурт выдатна глядзіцца як у камерна-інтымным фармаце NAKA-piano, так і ў класічным “электрычным” варыянце. 15 гадоў паказалі, што гурт выглядае і гучыць добра паўсюль, дзе ёсць сцэна. Бо кожны канцэрт, як у першы раз: шчыра, з трапятаннем і любоўю да ўсіх.

Квіткі:
Танцпляц – 10 BYN (першыя 50):
Потым – 15 BYN, bezkassira.by
20 BYN (у дзень канцэрта)

Месца за столікам:
25 BYN (папярэдне)
30 BYN (у дзень канцэрта)
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: +375 25 996 93 76


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ