Юлі Таўбін: прэзентацыя кнігі, прэм’ера песні

01.09.2017 19:00 - 20:00 Кнігарня Логвінаў (Пр. Незалежнасці, 37А) Уваход вольны

У межах праекту музычнага парталу “(НЕ)РАССТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ”, адбудзецца першая з дванаццаці вечарын, прысвечаных выдатным беларускім творцам, знішчаным 29 кастрычніка 1937 г. Герой першай сустрэчы – бліскучы паэт і перакладчык Юлі Таўбін.

Lavon Volski прадставіць сваю новую песню, напісаную на верш Таўбіна “Ты помніш…”. Andrej Khadanovich распавядзе пра жыццё і творчасць паэта, а таксама прадставіць кнігу Юлія Таўбіна “Выбранае”, якая з’явіцца 1 верасня ў серыі “Паэты планеты”.

У “Выбранае” ўвайшлі найлепшыя творы з усіх прыжыццёвых зборнікаў паэта, а таксама некалькі вершаў, што ніколі не друкаваліся ў ягоных кнігах. У кнізе таксама змешчаныя некалькі вершаў Генрыха Гайнэ, якія Юлі Таўбін пераклаў на беларускую мову, а таксама два рускамоўныя вершы паэта ў беларускіх перакладах. Укладальнік зборніка Андрэй Хадановіч. Рэдактар Віктар Жыбуль.

Юлі Таўбін (1911-1937) – беларускі паэт рэдкага таленту і на дзіва ранняй творчай сталасці. Адна з найбольш недаацэненых постацяў у айчыннай літаратуры 20-30-х гадоў ХХ ст. Аўтар трох вершаваных зборнікаў і шасці паэмаў. Бліскучы перакладчык, які пераствараў па-беларуску вершы Генрыха Гайнэ. У апошнія гады жыцця, у цюменскай высылцы, пісаў па-руску. Разам з дзясяткамі іншых творцаў расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Велікодны майстар-клас па пісанках у Мінску

08.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ