Юр’я ў Азярцы

06.05.2023 14:00 - 15:30 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) ад 7 рублёў

У суботу, 6 траўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Юр’я. Падай, Юр’я, да ключы з неба!



Дата: 6 траўня

Час: з 14.00 да 15.30 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


Юр’я — свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства. У народзе лічылася, што Святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу.

З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: «Калі будзе раса — хопіць коням аўса».

Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальныя абыходы сваёй нівы, вадзілі карагоды, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц.


То вас чакае:

Выступ гурта «Ліцвіны»;

Майстар-клас па вырабу «лялькі-коніка»;

Майстар-клас па кавальстве;

Абрад першага выгану коней на поле;

Абрад традыцыйнага абыходу двароў з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці;

Гульні пастухоў;

Традыцыйныя юраўскія песні;

Беларускія народныя гульні і забавы.


Кошт квіткоў: для дарослых — 13 рублёў; для студэнтаў і школьнікаў — 7 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 (16:00 - 20:00) фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ