• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Віцебск

Забаўлянкі для Янкі асвойваюць… батлейку

Канец: 18.01 (23:59)
Віцебскі тэатр “Лялька”

Пасля Калядных святаў звычайна надыходзіць працяглы перапынак у любой актыўнасці і неяк так сумна робіцца ад рэзкіх кантрастаў… Аднак праект “Забаўлянкі для Янкі” покуль не збіраецца стамляцца ад нашых з вамі такіх прыемных і заўжды чаканых сустрэч! Мы не будзем сумаваць, а пачнём адразу ствараць для сябе і нашых дзетак малыя радасці! 18 студзеня мы радыя запрасіць усіх, ахвочых да цудаў, у сапраўднае казачнае падарожжа ў краіну беларускіх лялек і таямнічага мастацтва тэатру. А 12-ай гадзіне свае дзверы для праекту “Забаўлянкі для Янкі” адчыняе Віцебскі тэатр “Лялька”. Прафесійныя артысты пакажуць, як усё ж такі працуе гэты загадкавы механізм пад усімі некалі дзесьці чутай назвай – батлейка. А малыя ўдзельнікі праекту ўжо рыхтуюць сюрпрыз – свой адмысловы невялічкі спектакль. Удзячныя і максімальна аддана-прыхільныя гледачы – вітаюцца! Крытыкі – таксама) Арганізатары абяцаюць салодкі стол і заклікаюць таксама прыносіць свае шэдэўрыкі кулінарнага мастацтва ў выглядзе пірагоў, піражкоў ці іншых фантазійных вырабаў.

Не будзем губляць пазітыўную нітачку Калядак. Уваход на сустрэчу, як заўжды, бясплатны. Рыхтуемся, чакаем вельмі!

Падтрымку праекту забяспечвае грамадска-культурная кампанія “Будзьма беларусамі!”


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип