Забег, мітынг і дваровы канцэрт: Дзень Волі ў Батумі

25.03.2023 11:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае

25 сакавіка беларусы Батумі святкуюць Дзень Волі!



Вось якая праграма:

11.00 — сімвалічны забег беларусаў са сцягамі. Бягуць 5 кіламетраў па бульвары.

Нават калі вы не бегаеце — далучайцеся! Усім будуць радыя!

Старт і фініш — каля вежы Алфавіт.

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: вежа Алфавіт


15.30 — святочнае шэсце! Не забудзьцеся сцягі!

Збор у 15.00 каля сонечнага гадзінніка на Мелікішвілі.

Рушаць да плошчы Еўропы.

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: вул. Мелікішвілі


16.00 — мітынг на плошчы Еўропы.

Час: з 16.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: плошча Еўропы


Увечары, а 19-й, кідайце ўсе справы і прыходзьце на дваровую вечарыну ў прасторы «аКсяродак».

Нясіце пачастункі на стол і да стала. Будзе і мангал!

А 20-й жа тут пачнецца святочны канцэрт. Для вас граюць культавы 

Для вас граюць культавы Вожык, а таксама Федар Жывалеўскі з гурта «Голая манашка» і гурт «Dadoma».

 Будзе свабодная гітара і свабодны мікрафон.

Уваход вольны!

Час: 19.00 і 20.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «аКсяродак», вул. Метакса, 4, Батумі




Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата» ў Гродне

18.06.2026 17:00 - 07.07.2026 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Берліне

28.06.2026 (20:30 - 22:30) The Wall Comedy Club (Grünberger Str. 84)

Свята «Купальскія Агні» ў мінскім батанічным садзе

04.07.2026 10:00 - 05.07.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

04.07.2026 (19:00 - 22:00) Бярэзінскі запаведнік

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ