Закрыццё сезону «Мовы Нанова» ў Алясніцы

90 (Алясніца) PLN
У наступную суботу, 6 чэрвеня, беларусы Уроцлава выбіраюцца на закрыццё чацвёртага сезону «Мовы Нанова» ў Алясніцы.

У праграме:

  • інтэрактыўныя заняткі па беларускай мове з Палінай Маслянковай (Pakrysie);

  • міні-анцэрт арганнай музыкі ў старажытнай Базіліцы: пачуеце «Магутны Божа» на аргане;

  • ёга: мяккая рухальная практыка на свежым паветры;

  • магчымасць заночыць у намётах проста пад замкам;
  • руханка з трэнеркай Юляй Семчанка;

  • майстар-клас па стральбе з лука з Аляксеем АйЦіБарадой Картыннікам;

  • танцы на дзядзінцы;

  • экскурсія па замку;

  • канцэрт Лявона Вольскага;

  • для дзетак —  квэст па горадзе, майстар-клас па выцінанках у замку.

Падрабязны план з таймінгам агучаць у адмысловым чаце, у які вас дадауць па рэгістрацыі.

Удзел — 90 злотых з дарослага, 40 злотых з дзіцяці на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў. Былым палітзняволеным удзел бясплатны.

Калі вы ў складанай фінансавай сітуацыі, але хацелі б далучыцца — напішыце, калі ласка, спадарыні Pliatar.

Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Фестываль водных ліхтарыкаў у мінскім батанічным садзе

31.07.2026 19:00 - 02.08.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ