Запрашаем на КаліноўскіBATTLE ў Гродне!

12.12.2016 18:30 - 18:30 Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry (вул. Савецкая 3) Уваход вольны

Цэнтр гарадскога жыцця Гродна #uCentry запрашае на КаліноўскіBATTLE, бітву маладых гарадзенскіх гісторыкаў і творцаў за Кастуся Каліноўскага – “Асоба ў ценю міфу”

Да асобы Каліноўскага звяртаюцца ў шматлікіх выпадках, карыстаючыся тым, што, нягледзячы на мінулыя амаль 152 гады пасля яго смерці і вялізны стос напісаных артыкулаў і кніжак, нам бракуе дакладнай інфармацыі наконт яго асабістых поглядаў. На якія факты мы забываемся? На што закрываем вочы? Што адкідаем, каб бачыць толькі тое, што нам даспадобы?

Удзел у бітве гісторыкаў возьмуць Васіль Герасімчык, Аляксей Кайрыс і Дзяніс Жыгавец. Секундантам будзе кандыдат гістарычных навук Алесь Радзюк.

Бітва гісторыкаў пачнецца ў панядзелак 12 снежня а 18.30

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry (Гродна, вул. Савецкая 3, у арку паміж цырульняй і крамай “Ратушны”). З косамі і сякерамі ўваход забаронены :)

Болей інфармацыі на нашай старонцы ў Facebook: uCentry, а таксама ў Twitter: @uC​entry


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Дадатковы канцэрт NAVIBAND у Сопаце

06.04.2026 (19:00 - 21:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Palina ў Барселоне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) PARAL·LEL 62 (Av. del Paral·lel, 62)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ