Запрашаем на музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”

26.03.2017 12:00 - 13:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (прасп. Незалежнасцi, 116) 2.50

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае 26 сакавіка 2017 г. дзяцей 6–12 гадоў і іх бацькоў на музейныя заняткі “Ёган Гутенберг”. Яны будуць прысвечаны вынаходніцтву кнігадрукавання ў Еўропе і дзейнасці нямецкага першадрукара.

Удзельнікі сустрэчы паразважаюць, што дало стварэнне кнігадрукавання чалавецтву і чаму вынаходніцтва друку – адно з найважнейшых у развіцці цывілізацыі. Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Пачатак заняткаў – 12.00.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 2.50 (два рублі пяцьдзесят капеек).

Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ