Запрашаем на свята “Чытанкі для маленькіх”

01.03.2014 11:00 - 14:00 Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага (пр. газеты "Праўда", 20) Бясплатнае

1 сакавіка 2014 у 11.00 Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага запрашаюць дзяцей і бацькоў на свята “Чытанкі для маленькіх”

Вядоўца прэзентацыі і праважатая ў чароўны свет чытанкі пісьменніца Аксана Спрынчан пазнаёміць вашых дзетак з курачкай-рабушачкай, коцікам-варкоцікам ды іншымі цудоўнымі героямі! Будуць конкурсы і гульні, а пазнаёміць з незвычайнымі музычнымі інструментамі музыка Яраш Малішэўскі. Разам з мастачкай Святланай Кальковай-Дударэнка, якая адмыслова для “Чытанкі” зрабіла неверагодныя малюнкі, дзеткі змогуць памаляваць і акунуцца ў колеры і фарбы кніжных ілюстрацый.

Дзеткі! Прыводзьце з сабою бацькоў!

Бацькі! Падарыце дзеткам свята!

chyt


Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ