Майстар-клас па завіванні наміткі ў Брэсце

19.12.2025 - 20.12.2025 16:00 - 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В) па квітку ў музей

У пятніцу і суботу, 19 і 20 снежня, у Мастацкім музеі Брэста ў межах выставы "Брэстчына этнаграфічная. Маларыцкі край" ладзяць майстар-клас па завіванні наміткі.


Намітка - традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчын у Беларусі.

Вас чакае:

- знаёмства з гісторыяй наміткі;

- пакрокавыя інструкцыі і дапамога ад супрацоўніка музея;

- магчымасць прасякнуцца традыцыямі Маларыцкага краю.

Удзел - па квітку ў музей. Запісвайцеся па нумары 28-91-76.


Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ