Майстар-клас "Беларускія традыцыйныя танцы і веснавыя песні" ў Берліне

03.03.2026 19:30 - 21:00 Bavul Kunst und Kultur Cafe (Annenstraße 13) Бясплатна

У аўторак, трэцяга сакавіка, у Берліне адбудзецца майстар-клас "Беларускія традыцыйныя танцы і веснавыя песні" з капэлай "Котра".


Капэла "Котра" - беларуска-аўстралійскі фолк-гурт з Вільні, які выконвае традыцыйную інструментальную і вакальную музыку з Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.

Падчас майстар-класа наведвальнікі пазнаёмяцца з беларускімі спевамі веснавога перыяду, які правядзе музыказнаўца Алена Кандыба, а танцавальная інструктарка Кацярына Гіль навучыць асновам беларускага парнага і групавога танца.

Спадарыні таксама растлумачаць культурны кантэкст спеваў і танцаў: чаму гэта спявалася і чаму так танцавалася.

Музычны акампанемент прадставіць Капэла "Котра".

Мова майстар-класа - ангельская.

Удзел вольны. Рэгістрацыі, выглядае, не патрэбна - проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Майстар-клас па стварэнні “відкоў” у Заслаўі

28.02.2026 (11:30 - 13:30) Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

28.02.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ