Зажынкі ў Азярцы

19.07.2025 15:00 - 16:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) 13 рублёў


У суботу, 19 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць Зажынкі.






У беларускіх вёсках жніво пачыналася са свята, якое павінна было забяспечыць багаты ураджай. 

Жанчыны ў гэты святочны дзень першы раз выходзілі ў поле, спявалі песні, прасілі ў зямлі добрага ўраджаю. 

Каб залагодзіць зямлю, ёй прыносілі ў дар хлеб. 

Жнеі рабілі першы, зажыначны сноп, які потым прыносілі гаспадару. Ён ставіў яго на самае пачэснае месца ў хаце — красны кут. Там ён знаходзіўся на працягу ўсяго года. 

То прыязджайце паўдзельнічаць у абрадзе, які з’яўляецца неад’емнай часткай земляробчага календара беларусаў.



 Вас чакае: 

Рэканструкцыя абрада «Зажынкі»; 

Майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпамі; 

Упрыгожванне снапоў;

 Майстар-клас па традацыйных беларускіх танцах і гульнях.




Кошт квіткоў: для дарослых — 13 рублёў; студэнтаў і школьнікаў — 7 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.







Вам можа быць цікава

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Арніталагічная экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» на Палессі

19.07.2025 (06:00 - 21:00) Нацпарк Прыпяцкі (Гомельская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ