Зэльва. 105-годдзе з дня нараджэння Ларысы Геніюш

08.08.2015 11:00 - 15:00 Зэльва. Свята-троіцкая царква Бясплатнае

У суботу, 8 жніўня, у Зэльве творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыць 105-годдзе з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі-патрыёткі Ларысы Геніюш (1910-1983).

Урачыстасць пачнецца ў 11 гадзін у Свята-Троіцкай царкве, дзе адбудзецца памінальная служба.

У 12 гадзін, каля помніка паэткі Міхась Скобла прэзентуе кнігу “Духу магутныя чары…”, якая на днях выйшла ў менскім выдавецтве “Лімарыюс”.

Пасля прэзентацыі кнігі адбудзецца ўскладанне кветак і вянкоў на магілу Янкі і Ларысы Геніюшаў, якая знаходзіцца на зэльвенскіх могілках. Запрашаем!

Беларускае Радыё Рацыя
 


Вам можа быць цікава

Гаражны распродаж у Батумі

12.04.2025 (15:00 - 20:00) аКсяродак (Парнаваза, 62А)

Творчы занятак «Пасхальная паштоўка-маляванка» ў Заслаўі

17.04.2025 (15:30 - 17:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

«Relikt» у Кракаве

19.04.2025 (19:00 - 22:00) Chicago Bar (ul. Stawkowska 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ