Гаражны распродаж у Батумі

12.04.2025 15:00 - 20:00 аКсяродак (Парнаваза, 62А) Бясплатнае



У суботу, 12 красавіка, у «аКсяродку» ладзяць гаражны распродаж.





Гэта барахолка, дзе ўдзельнікі могуць мяняцца рэчамі. Выдатная магчымасць абнавіць гардэроб і знайсці карысныя рэчы.

Любую рэч з распродажу вы можаце ўзяць за данат.

Вас чакае:


  •  Камунікаванне і новыя знаёмствы
  •  Майстар-клас па вырабах з бісера для дзяцей і дарослых
  •  Смачныя пачастункі, кава, гарбата, віно
  •  Музыка і добры настрой
  •  Выстава-распродаж вырабаў беларускіх майстроў і майстрыц
  •  Унікальныя знаходкі — патрэбныя і не вельмі


Калі ласка, сачыце за тым, каб вашы рэчы былі чыстымі і цэлымі.

Усе рэчы, што застануцца пасля гаражнага спродажу, будуць перададзены ў пасёлак «Горад мары», змесцаваны на ўскраіне Батумі. Там жывуць пацярпелыя ад сходу апоўзня і іншых прыродных катаклізмаў.



Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «There is No River Without Sources» ў Берліне

04.04.2025 19:00 - 20.04.2025 18:00 PAKD Gallery (An d. Mole 9)

Красавіцкі Шпакоўнік у Вільні

25.04.2025 (19:00 - 21:00) кавярня Віленскага старога тэатра «Балконас» (Basanavičiaus g. 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ