«Жанчыны ў руху. Усходняя Еўропа паміж традыцыяй і дзеяннем»: фотавыстава ў Берліне

19.10.2022 - 22.10.2022 13:00 - 19:00 прастора «f3» (Waldemarstrasse 17) Бясплатнае

19 кастрычніка ў берлінскай прасторы «f3» адкрываецца фотавыстава «Жанчыны ў руху. Усходняя Еўропа паміж традыцыяй і дзеяннем».



Дата: 19 кастрычніка

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «f3», Waldemarstrasse 17, Берлін 


У вялікую экспазіцыю злучаны фотаздымкі Марыі Капаевай, Наталлі Кепеш, Юстыны Мельнікевіч, Аксаны Парафенюк, Аліцыі Рагальскай, Віялеты Саўчыц, Алены Субач, Агаты Шыманьскай-Медзіны, Таццяны Ткачовай.

Femen ва Украіне, Pussy Riot у Расіі, жаночыя маршы 2020 у Беларусі і барацьба супраць абортаў у Польшчы: штосьці адбываецца ва Усходняй Еўропе.

Жанчыны гадамі прыцягваюць да сябе ўвагу палітычнымі пратэстамі і гучнымі кампаніямі. Яны ўспрымаюцца на міжнародным узроўні як палітычныя дзеячы і публічна ламаюць традыцыйныя клішэ пра жанчын як працаўніц, маці або сэксуальных аб’ектаў.

Дзевяць фатографак па-рознаму глядзяць на бягучую сітуацыю і гістарычную спадчыну жанчын ва Усходняй Еўропе.

Таццяна Ткачова пазнаёмілася з жанчынамі, якія зрабілі аборт; яны распавядаюць пра гвалт у сям’і, злоўжыванні, страх і фінансавыя цяжкасці.

Агата Шыманьска-Медзіна разглядала парушэнні вяршэнства права ў Польшчы і рэпрэсіі супраць крытычна настроеных суддзяў.

Віялета Саўчыц задакументавала жаночы супраціў сфальсіфікаваным прэзідэнцкім выбарам у Беларусі ў 2020 годзе.

Мноства жаночых сведчанняў складваюцца ў дэтальную карціну жаночага руху ва Усходняй Еўропе.


Выстава працуе па 22 кастрычніка.




Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калядныя "Kasary" ў Варшаве

25.12.2025 (11:30 - 12:30) праваслаўная царква смч. Рыгора Перадзэ (ul. Lelechowska, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ