Жніво ў Азярцы

02.08.2025 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту 13 рублёў


У суботу, 2 жніўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — акцыя «Жніво»





Пякучае сонца і залатое поле, межы якога літасціва схаваў гарызонт. Паветра абпальвае твар і цела. З сабой толькі серп, цурка і надзея. Надзея, што гэтая мука, даўжынёй у жнівень, нарэшце, скончыцца. А яшчэ, надзея на ўраджай, што пракорміць сям’ю да наступнага жніва. 

Жніво — гэта барацьба. Барацьба з навакольнай рэчаіснасцю за ўласнае месца пад сонцам і барацьба са слабасцю чалавечага цела. 

Жніво — квінтэсенцыя народнага календара, тое, дзеля чаго людзі выходзілі вясной араць і сеяць, тое, дзеля чаго ўвесь год выконваліся абрады і рытуалы — дзеля добрага, багатага ўраджаю. 

 Вас чакае: 

  • расповед пра перыяд жніва на Беларусі; 

  •  майстар-клас па вырабе лялькі з травы. 



Квіткі: для дарослых — 13 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў — 7 рублёў, дашкольнікам уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Выстава «Застацца / Zostać» у Варшаве

06.08.2025 19:00 - 20.08.2025 20:00 двор Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Фэст PREKUPALLE на Падляшшы

15.08.2025 13:00 - 16.08.2025 23:50 Рэспубліка Біндзюха

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ