«Жыццё побач з атамам»: дыскусія ў Варшаве

26.04.2022 18:00 - 19:30 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

26 красавіка ў Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца дыскусія «Жыццё побач з атамам».



Дата: 26 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі, 6, Варшава

Гаворка пойдзе пра тое, як вырашылася ці не вырашылася праблема чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі, пра бяспеку выкарыстання Беларуссю мірнага атаму і БелАЭС, а таксама пра атам у нашай новай рэчаіснасці, дзе ва Украіне ідзе вайна.

У дыскусіі возьмуць удзел:

Саша Годзіна — заснавальніца «Sustainable strategies network fundacja»;

Наталля Рабава — заснавальніца «Sustainable strategies network fundacja»;

Рыгор Цярэнцьеў — «Fundacja Centrum Współpracy Międzynarodowej» (Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва);

Таццяна Новікава — спецыялістка ў галіне ўстойлівага развіцця, прадстаўніца «Экадома» і каардынатарка «Беларускай антыядравай кампаніі».

Запіс на дыскусію па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Майстар-клас па ляльках у Заслаўі

11.09.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ