MUV і Фёдар Жывалеўскі ва Уроцлаве

07.12.2025 19:00 - 21:00 KLUB ALIVE (ul. Kolejowa 12) 30 злотых

7 снежня, у нядзелю, ва Уроцлаве граюць супольны канцэрт гурт MUV і Фёдар Жывалеўскі.


MUV - гэта гурт з незямных ваколіц Сувалак, які стварае, эксперыментуе і развіваецца з 2016 года, а ў 2023 годзе, з новым складам, набыў хуткасць і магутнасць.

Іх музыка - гэта эмацыйны рытм гарадской неспакою і адкрытасць да новых гарызонтаў: ад панка і фанку да драм-н-бэйса і альтэрнатывы.

Фёдар Жывалеўскі - лідар гурта "Голая манашка", заснаванага ў 1998 годзе.

З таго часу гурт і яго лідар сталі неад'емнай часткай мінскай андэграўнднай сцэны, ствараючы гранж, рэгі і панк-рок. Канцэртная дзейнасць часта абмяжоўвалася працяглымі перыядамі, якія спадар Фёдар праводзіў за кратамі.

Падчас канцэрта вы пачуеце яго песні ў акустычных версіях.

🎟️ Квіткі коштам 30 злотых можна замовіць праз мэйл alive@alive.wroclaw.pl. Альбо - 40 злотых гатоўкай на ўваходзе.


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Вечар беларускага фэнтэзі ў Мінску (16+)

22.01.2026 (18:30 - 20:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Канцэрт гурта "Папараць-кветка" ў Парыжы

24.01.2026 (15:30 - 17:30) Cathedrale Saint-Stephane (7 Rue Georges Bizet)

Калядны баль на сядзібе Агінскага ў Залессі

24.01.2026 (17:00 - 22:00) музей-сядзіба М. К. Агінскага

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ