Жывапіс Алы Замай. Да 85-годдзя з дня нараджэння

25.05.2017 17:00 - 17:00 ------------ Бясплатнае

25 мая 2017 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстава “Жывапіс Алы Замай”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння мастачкі.

Ала Мікалаеўна Замай нарадзілася 14 верасня 1932 года ў сяле Займо-Абрыў Азоўскага раёна Растоўскай вобласці. Скончыла Растоўскае мастацкае вучылішча (1953), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1959). Вучылася ў народнага мастака БССР Валянціна Волкава. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1957 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. Выкладала ў Мінскай дзіцячай мастацкай школе (1959–1963), працавала мастаком у часопісе “Піянер Беларусі” (1963–1980). Афармляла і ілюстравала кнігі для дзяцей. Жыве ў Мінску. Творы Алы Замай захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў і іншых музеях краіны.

Творчасць Алы Замай характарызуецца тэматычнай і жанравай разнастайнасцю. Мастачка працуе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта, нацюрморта. Вайна, чарнобыльская трагедыя, радасці дзяцінства і юнацтва, прыгажосць і паэтычнасць прыроды – усё гэта знаходзіць адлюстраванне ў яе творах. Карціны Алы Замай вызначаюцца жыццярадаснасцю, аптымістычнасцю, цеплынёй, светлым настроем. Яны знайшлі свайго гледача не толькі на радзіме мастачкі, але і ў розных краінах свету: Амерыцы, Бельгіі, Германіі, Ізраілі, Італіі, Расіі, Украіне, Францыі і інш.

На выставе экспануюцца творы з майстэрні аўтара, а таксама прадастаўленыя Беларускім саюзам мастакоў, Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, Дзіцячай музычнай школай мастацтваў № 14 г. Мінска.

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калядная экскурсія па Гародні

26.12.2025 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Мужчынскі хор "Унія" ў Беластоку

26.12.2025 (14:00 - 15:00) Aula Magna Палаца Браніцкіх (ul. Jana Kilińskiego 1)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ