«Жывая бібліятэка». Дзень правоў чалавека

11.12.2021 12:00 - 14:30 Zoom Бясплатнае

11 снежня Суполка «Жывая Бібліятэка» сумесна з валанцёрскай ініцыятывай народнай адукацыі @abf.lithuania запрашае вас наведаць Жывую Бібліятэку, прысвечаную Дню правоў чалавека! Ужо не першы год мы ладзім нашыя мерапрыемствы з гэтай нагоды і спадзяемся не спыняцца і ў будучым.


Дата: 11-га снежня.

Час: 12.00-14.30.

Месца: Zoom.

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы. Канец рэгістрацыі — 10 снежня а 23:59.

Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

Што такое Жывая Бібліятэка? Гэта фармат, дзе ў якасці Кніг выступаюць людзі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, нязвыклым для «большасці» ладам жыцця альбо светапоглядамі. Мэта Жывых Бібліятэк — барацьба са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй.

На мерапрыемстве ў вас будзе магчымасць шчыра пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства. У гэтым годзе вы зможаце паслухать наступныя Жывыя Кнігі: «Праца ў праваабароне», «Транс*персона», «Правы чалавека», «Вымушаная міграцыя».

Жывая Бібліятэка прысвечана Дню правоў чалавека — 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, а статус свята гэтаму дню быў нададзены праз 2 гады — у 1950 годзе.



Вам можа быць цікава

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ