“Жывая бібліятэка” святкуе 1 годзік

24.10.2015 16:00 - 22:00 Бар "ДК" (ст.м. Парк Чалюскінцаў, вул. Талбухіна 4) Бясплатнае

Усё, пра што вы думалі, але баяліся спытаць!

Ужо цэлы год мы гаворым, што «Людзі больш, чым стэрэатыпы» і вось надышоў момант адсвяткаваць першую гадавіну існавання Жывых Бібліятэк ў Беларусі!

24 кастрычніка мы запрашаем вас у чарговы раз рызыкнуць пазбавіцца ад стэрэатыпаў і задаць пытанні, якія вас цікавяць. Мы не абяцаем пазбавіць вас ад усіх стэрэатыпаў, але абяцаем, што пасля наведвання Жывой бібліятэкі вы дакладна задумаецеся аб разнастайнасці свету і пра стэрэатыпы ў галаве.

Мы падрыхтавалі для вас шмат сюрпрызаў у гонар нашай першай гадавіны. Вас чакае невялікі канцэрт і фуршэт, а таксама незабыўныя размовы з цудоўнымі людзьмі і багата іншага! Таксама пажадана (але не абавязкова) зарэгістравацца на мерапрыемства ТУТ.

Жывая Бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library«Студэнцкая Рада» прадмтаўляе Жывыя бібліятэкі ў Беларусі, а інфармацыйную падтрымку нам аказвае «Асамблея НДА».

Мы Вконтакте і Facebook. Наш івэнт у Вконтакте і Facebook.

Не забывайце падпісвацца на нас і дзяліцца навінамі з сябрамі. Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, пішыце нам у сацыяльных сетках або на пошту.

Дата: 24 кастрычніка

Час: 16.00-22.00

Месца: бар «ДК» (ст.м. Парк Чалюскінцаў, вул. Талбухіна 4)


Вам можа быць цікава

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Квіз да Дня Волі ў Вільні

23.03.2026 (19:00 - 21:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Анлайн-канцэрт Светы Бень

25.03.2026 (21:00 - 23:00) Сепультура Alive

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ