Зіма па-беларуску! Фестываль беларускай культуры ў Кракаве!

20.01.2023 - 22.01.2023 18:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У пятніцу, 20 студзеня, у Кракаве распачнецца трохдзённы зімовы фестываль беларускай культуры!



У праграме:


20 студзеня — спатканне з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым. Спадар Уладзімір прэзентуе свае найноўшыя кнігі, а таксама раскажа пра таямніцы творчасці. І, вядома ж, будуць адказы на пытаннечкі ды аўтограф-сесія.

Дата: 20 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Віла Дэцыюша, 28 Lipca 1943 17 a


21 студзеня — Кніжны Кірмаш! Удзел бяруць розныя беларускія кнігарні і выдавецтвы: будуць і Kamunikat.org, і «Мова Вольных». Абяцаюць выступы пісьменнікаў ды выдаўцоў нон-стоп.

Дата: 21 студзеня

Час: з 11.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: беларуская прастора, вул. Кракаўская 19


22 студзеня — два (!) канцэрты Вольнага Хору! Апоўдні — выступ у Віле Дэцыюша. А ў 19.00 — калядны выступ у касцёле святой Кацярыны Александрыйскай і Маргарыты па імшы. Праграмы канцэртаў будуць розныя!

Дата: 22 студзеня

Час і месца: 12.00 — віла Дэцыюша, 28 Lipca 1943 17 a;

19.00 — касцёл святой Кацярыны Александрыйскай і Маргарыты, Augustiańska, 7 (час мясцовы)


Уваход на ўсе імпрэзы вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Драўляныя карункі» ў Заслаўі

17.09.2026 10:00 - 01.11.2026 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ