Зімовыя казкі на стужках ад «Дыяфільм live» ў Познані

10.12.2022 13:00 - 14:00 арт-прастора «МУ» (Fredry, 5/3) ад 15 злотых


У суботу, 10 снежня, праект «Дыяфільм live» вяртаецца ў арт-прастору «МУ» з новым сямейным спектаклем «Зімовыя казкі на стужках» для дзетак і іх бацькоў.



Дата: 10 снежня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: арт-прастора «МУ», Fredry, 5/3, Познань


Бацькі змогуць паглыбіцца ў дзівосныя ўспаміны свайго дзяцінства, калі звычайная белая прасціна станавілася парталам у казачны свет.

Дзеці пачуюць новыя ці ўжо забытыя старыя добрыя казкі, расказаныя з дапамогай чарадзейнага дыяпраектара.


 Вось якія дыяфільмы пакажуць:

 «Парсючок у калючым кажушку» Сяргея Казлова

«Разгубленая няня» Эдуарда Успенскага

«Рознакаляровыя лісты» Ірыны Піваваравай

«Цмок і чараўнік» Дональда Бісета


Пасля казак хлопчыкаў і дзяўчынак чакае майстар-клас па ценявым тэатры, на якім яны разам створаць казачных персанажаў і прыдумаюць новую гісторыю ў промні праектара.

Казкі будуць паказваць на рускай мове, а майстар-класы і гутаркі будуць весці людзі, якія размаўляюць на беларускай, рускай і польскай мовах.


Працягласць 60-70 хвілін. Узрост дзяцей 3+.

Квіткі — 15 злотых; дзіця + 1 дарослы = 20 злотых.


Арганізатары просяць браніраваць месцы праз дырэкт арт-прасторы.





Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Майстар-клас па пісанках у Мінску (12+)

04.03.2026 (18:30 - 19:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Аляксандр Баль у Варшаве

08.03.2026 (19:00 - 20:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ