• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

«Зімовыя забавы» ў Строчыцах

Пачатак: 28.01 (13:30)
Канец: 28.01 (15:00)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
(Мінск, в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”)
Кошт: 3 - 5.50 руб.
Google

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае вас на культурна-масавае мерапрыемства «Зімовыя забавы».

Зіма – гэта чароўны час, калі мы ўсе дазваляем сабе пабыць крыху дзецьмі, зляпіць снежную бабу, пагуляць у снежкі, пакатацца на каньках, лыжах ці санках. Жадаеце незабыўна правесці час, паўдзельнічаць у займальных гульнях? Тады хутчэй да нас у музей. Наперад, за новымі ўражаннямі!

У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:

  • Беларускія народныя гульні;
  • Конкурсы і розыгрышы прызоў;
  • Разнастайныя майстар-класы;
  • Выстава школьнага спартыўнага абсталявання XIX – XX стст.;
  • Падвядзенне вынікаў акцыі «Дзень сэлфі ў музеі» (#БеларускіСкансен; #museumselfie);
  • Катанне на санках;
  • Музейная «этналыжня» (пры наяўнасці ўласнага лыжнага рыштунку).

Таксама на мерапрыемстве можна будзе сагрэцца гарачай гарбатай, паслухаць народную музыку, прыняць удзел у танцах разам з музычным калектывам «Жвавы карчмар».

Пад час мерапрыемства за дадатковую плату можна:

– набыць сувеніры ад народных майстроў;

– наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве

 «Зімовыя забавы» на тэрыторыі музея!

28 студзеня 2017 года

з 13:30 да 15:00

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 5.50 руб.;
  • для студэнтаў – 4.00 руб.;
  • для пенсіянераў – 4.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля в.Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» аўтобусам 170э у накірунку «Заходнія могілкі», а таксама прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип