Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra з праграмай «На Каляды»

07.01.2018 19:00 - 19:00 ПК Шарко (вул. Уральская, 3) ад 23 рублёў

7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZOrkiestra дадуць у Мінску святочны канцэрт з праграмай «На Каляды». Музыка запрашае ўсіх прыходзіць сем’ямі.

– Раней мы рабілі такі канцэрт штогод і зараз вельмі хацелася б вярнуць гэтую традыцыю, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – Будуць лепшыя песні, а таксама святочныя і нават дзіцячыя. Будзе найлепшы святочны настрой нават для тых, каго ён да гэтага абміне. Планую быць на канцэрце разам са сваёй сям’ёй, запрашаю і вас прыходзіць разам з дзеткамі, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

Назву праграме дала песня на словы Уладзіміра Някляева, анімацыйны кліп на якую за два гады сабраў больш за 40 тысяч праглядаў на YouTube. У лістападзе 2017 яна прагучала ў якасці акустычнага біса на аншлагавым юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне» ў КЗ «Мінск» – тады яе спявала ўся зала.

Зміцер Вайцюшкевіч з праграмай «На Каляды»

7 студзеня – ПК Шарко (Мінск, вул. Уральская, 3) – 19:00

Квіткі: ад 23 рублёў

Продаж: у сістэме Kvitki.by, у салонах «Евросеть» і «Связной»

Інфалінія: (033) 661 14 32

 


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Квіз «Што ты ведаеш пра БНР?» у Вільні

24.03.2026 (19:00 - 21:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ