Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць свята вясны разам

07.03.2018 19:00 - 19:00 ПК імя Шарко (вул. Уральская, 3) ад 23 руб.

7 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч і гурт WZOrkiestra  выступяць у Мінску з праграмай  «Вясновы дзень», прысвечанай прыгажосці вясны і ўсіх жанчын свету.

Назву праграме дала песня на словы Рыгора Барадуліна, напісаная да альбома «Паравоз кахання» ў 2004 годзе. Яна пра першае каханне, якое хутка прыходзіць, хутка сыходзіць, але застаецца назаўжды.

– Для мяне 8 сакавіка – гэта свята жыцця. І прыроднага, і чалавечага. Бо жыццё – гэта каханне, а каханне – гэта жанчына і вясна. На канцэрце будзем віншаваць усіх: ад «пані трошкі ў гадах» да «юных фей», – кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

У канцэрце таксама прагучаць песні на вершы Алеся Камоцкага, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Караткевіча і іншых аўтараў.

Зміцер Вайцюшкевіч & WZOrkiestra з праграмай «Вясновы дзень»

7 сакавіка – Мінск, ПК імя Шарко (вул. Уральская, 3) – 19:00

Квіткі ад 23 руб. у касах і на сайце аператара Kvitki.by

Інфалінія: +375336611432

 


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Юля Цімафеева ў Берліне

16.06.2026 (19:00 - 21:00) Zirkuszelt CABUWAZI Tempelhof (Columbiadamm 84)

Майстар-клас па маляванні алейнай пастэллю ў Фларэнцыі

20.06.2026 (18:30 - 20:30) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ