ПАДЗЕЯ ДНЯ: Зміцер Вішнёў у Гамбургу

19.04.2023 19:00 - 21:00 Bürgerhaus Stellingen (Spannskamp 43) Бясплатнае
 
У сераду, 19 красавіка, у Гамбургу —  адна дужа файная літаратурная імпрэза.  Зміцер Вішнёў, паэт, пісьменнік і выдавец, запрашае на творчую сустрэчу «Мы чулі ваўкоў».



Дата: 19 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Bürgerhaus Stellingen, Spannskamp 43, Гамбург


У анталогіі «Мы чулі ваўкоў» (2019) Асацыяцыя нямецкіх пісьменнікаў пытаецца, як мастакі могуць супрацьстаяць зруху ўправа ў Еўропе.

То падчас сустрэчы публіцыст Раймер Эйлерс паразмаўляе са Зміцерам Вішнёвым пра яго тэксты і запытаецца: як зрух управа ў Еўропе ўплывае на сённяшні дзень руху бежанцаў? Ці можаце вы яшчэ працаваць тут як засланы мастак?

Спадар Зміцер таксама пачытае новыя вершы з кнігі «Непадпарадкаванне», якая зараз рыхтуецца да друку ды адкажа на вашыя пытаннечкі.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Вандроўны кінабалаган у Вільні

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ