«Зона адчужэньня». У Вільні адкрываецца выстава, прысвечаная ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі

26.04.2024 - 03.05.2024 18:00 - 18:00 Віленскі беларускі музей (Vilniaus 20) Бясплатнае

У пятніцу, 26 красавіка а 18:00 у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адкрываецца выстава «Зона адчужэньня», прысвечаная ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі.


Дата: 26 красавіка

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей, Vilniaus 20, Вільня

На выставе можна будзе ўбачыць працы беларускіх дзяцей, пацярпелых ад катастрофы, зробленыя ў 1990 годзе ды рэпартажныя здымкі легендарнага фаторгафа Уладзіміра Сапагова з Чарнобыльскіх шляхоў 90-х.

«Размова пра Чарнобыль цяпер — гэта ня толькі практыкаванні памяці, але таксама моцная метафара таго, што адбываецца з намі цяпер — нестрыманай сілы, якая раскідвае нас як ёй заўгодна, на якую мы ніяк ня можам паўплываць. Але выстава сведчыць аб тым, як беларусы выжываюць праз жудасныя рэчы, пакідаючы след нашчадкам — дзіцячыя працы, здымкі дэманстрацыяў — і гэты след кліча жыць наперакор усяму», — кажа куратарка выставы Паўліна Вітушчанка.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ