“Кірмаш праектаў”: Музей – ад рэальнасці да віртуальнасці

15.05.2014 19:00 - 21:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі) Бясплатнае

15 мая, напярэдадні міжнароднай Ночы музеяў, у Мінску адбудзецца публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў”. Падзеі на Кірмашы, відавочна, будуць разгортвацца вакол музея і яго шляхоў да людзей: праз дзверы, экраны ці запрашэнні на баль.

Прыём крэатыўных прапановаў, як зрабіць музеі цікавейшымі і бліжэйшымі да шырокай публікі, завершаны, і каманда кампаніі “Будзьма беларусамі!” урачыста абвяшчае, што ўжо ведае 8 цікавых “хадоў”. Дыяпазон задумаў вельмі шырокі: ад рэчаіснасці, што грукаецца ў дзверы, да вандраванняў у часе і, канечне, усёахопнага анлайну.

Такім чынам, на “Кірмашы праектаў” 15 мая будуць прадстаўленыя наступныя ідэі:

– Віртуальныя музеі;

– Мабільныя выставы;

– Асветніцка-забаўляльныя праекты для дзетак;

– Інфармацыйныя тэхналогіі і Купалле;

– Машына часу для музея;

– Флэш-анімацыя на службе ў музея.

Прагучаць прапановы і для мінскіх музеяў, і для рэгіёнаў.

Прэзентацыі, традыцыйна для “Кірмашу праектаў” ад “Будзьма беларусамі!”, будуць прадстаўленыя ў фармаце “маланкавай размовы”, пасля чаго аўтару кожнага з праектаў можна будзе задаць свае пытанні, даць ацэнку і, галоўнае, парады, абмяняцца кантактамі для будучых партнёрстваў.

Задаваць жа найбольш складаныя пытанні, як і забяспечваць прэзентатараў прафесійнай кансультацыйнай падтрымкай, будзе экспертнае высокапрафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць: Алесь Зіменка, старшыня ICOM (The International Council of Museums) у Беларусі; Сцяпан Стурэйка, гісторык, культурны антраполаг, выкладчык, даследчык феномену культурнай спадчыны; Дзіяна Шантар, спецыялістка аддзела маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея.

“Кірмаш праектаў” – гэта час, прастора і нагода для культурніцкіх менеджараў і ўсіх іншых, хто ведае, як і каму культура паляпшае жыццё, сустрэцца разам і абмеркаваць новыя ідэі, падыходы, выклікі ў сваёй працы і магчымасці для развіцця і рэалізацыі задум. “Кірмаш” можа быць месцам знаёмстваў, натхнення, узаемападтрымкі і адукацыйнай пляцоўкай. Якім будзе гэты “Кірмаш” – можаце вырашыць таксама і вы!Запрашаюцца ўсе цікаўныя!

“Кірмаш праектаў” адбудзецца 15 траўня 2014 г. у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” па адрасе: прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Пачатак: 19.00.

Інфа-партнёры:

logo

Gazetaby

LU styl-long

logoNE

generationby_logos

Print

8x8 BEL GR-1

lohvinauuu_logo


Вам можа быць цікава

Выстава Змітра Жаўнова "Страх і Смех" у Варшаве

11.11.2025 16:00 - 18.12.2025 17:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калядныя спеўкі ў Вільні

16.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

22.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ