29 сакавіка, у нядзелю, у Варшаве адбудзецца майстар-клас па традыцыйных спевах ад спявачкі Русі.
Вас чакае лекцыя і майстар-клас, дзе голас становіцца клопатам, радасцю і спосабам быць побач.
Гэта прастора для пар, сяброў і сем’яў з дзецьмі, дзе можна адкласці спешку, адчуць сябе ў бяспецы і проста быць разам - праз дыханне, гук і ўвагу адно да аднаго.
На кароткай лекцыі вы даведаецеся пра свята Гукання вясны, яго рытмы, рытуалы і пяшчотную сімволіку, якая аб’ядноўвае людзей і прыроду. А далей - толькі практыка!
Праз простыя практыкаванні на сумеснае гучанне мякка настроіце голас, супакоіце цела і псіхіку, і пражывеце больш глыбокую, жывую сувязь з тымі, хто побач.
Разам вывучаць і праспяваюць некалькі песень, а кожны ўдзельнік забярэ з сабой уласныя галасавыя практыкі - маленькі запас цяпла, які добра грэе і ў звычайным жыцці.
Настаўніца майстар-класа – Марына Руся Шукюрава, спявачка, голас беларускай чыгункі, стваральніца музычных праектаў SHUMA і SPIEVY, трэнерка з 20-гадовай практыкай працы з людзьмі і іх галасамі.
Квіткі коштам 120 злотых бярыце па спасылцы. Ёсць парны квіток за 220 злотых.