• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.06.2018 | Кіно Беларуская мова

Праект «Беларускія ўікэнды» трапіў у кнігу рэкордаў

Падчас прэм’еры мультфільма «Рыбка Поньё» ў беларускай агучцы паставілі рэкорд. Агульнымі намаганнямі сабралі 560 рыбак-арыгамі. І фігурка рыбкі, і мастацтва арыгамі былі абраны невыпадкова.

На прэм’еры анімацыйнага мультфільма Хаяо Міядзакі «Рыбка Поньё» у агучцы праекта «Беларускія ўікэнды» быў пастаўлены рэкорд. 21 чэрвеня ў кінатэатры «Масква» агульнымі намаганнямі ўсіх прысутных было сабрана 560 рыбак-арыгамі.

Ініцыятыва незвычайнага рэкорду сыходзіла ад нязменнага партнёра праекта «Беларускія ўікэнды» — кампаніі velcom. За вельмі абмежаваны час — тры хвіліны — усім, хто прысутнічаў на прэм’еры, належала скласці як мага больш папяровых рыбак. У выніку 506 чалавек сабралі 560 фігурак і ўпісалі новую старонку ў Кнігу рэкордаў краін Балтыі і СНД «Дзіва», дзе гэта дасягненне было зафіксавана афіцыйна.

І фігурка рыбкі, і мастацтва арыгамі былі абраны невыпадкова: галоўная гераіня новага фільма, які прадстаўляе гледачам праект «Беларускія ўікенды», — рыбка. А арыгамі, як і анімэ, з’яўляецца адным з самых вядомых сімвалаў як традыцыйнай, так і сучаснай Японіі. Дарэчы, амбасадар Японіі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Хірокі Такунага таксама прысутнічаў на мерапрыемстве і стаў не толькі сведкам, але і актыўным удзельнікам рэкорду.

«Прагляды фільмаў праекта «Беларускія ўікэнды» заўсёды збіраюць вялікую глядацкую аўдыторыю. Не стаў выключэннем і прэм’ерны паказ сусветна вядомага анімэ «Рыбка Поньё». І менавіта дзякуючы такой актыўнай увазе да праекта з боку гледачоў ў нас атрымалася ўпісаць яшчэ адну беларускую старонку ў міжнародную кнігу рэкордаў «Дзіва», — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

Пасля таго, як рэкорд быў афіцыйна зафіксаваны ў прысутнасці прадстаўніка Кнігі рэкордаў краін Балтыі і СНД «Дзіва» Аляксандра Калініна, усе рыбкі былі сабраныя для перадачы ў падарунак выхаванцам Дзіцячага дома-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Паказы «Рыбкі Поньё» пройдуць з 22 па 1 ліпеня — у кінатэатрах сеткі Silver Screen — velcom cinema, Arena City і Galileo, з 21 па 24 чэрвеня ў кінатэатры «Масква», з 25 па 27 чэрвеня — у кінатэатры «Піянер».

«Агулкам ва ўсіх кінатэатрах адбудзецца 50 сеансаў для ўсіх жадаючых убачыць, як героі «Рыбкі Поньё», створаныя выдатным рэжысёрам Хаяо Міядзакі, будуць размаўляць па-беларуску. Такая вялікая колькасць сеансаў за такі кароткі абмежак часу — таксама адзін з рэкордаў праекта «Беларускія ўікэнды». Для нас гэта лепшае сведчанне яго паспяховага развіцця і запатрабаванасці», — адзначыў кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

Свае галасы героям мультфільма падаравалі беларускія акцёры Святлана Цімохіна, Святлана Анікей, Наталля Кот, Павал Харланчук, Алесь Малчанаў і тэлевядучы Яўген Перлін.


«Рыбка Поньё» — дзясяты па ліку поўнаметражны фільм Хаяо Міядзакі, уладальніка ганаровай Прэміі «Оскар» за выдатныя заслугі ў кінематографе і аўтара такіх знакамітых работ, як «Знесеныя прывідамі» і «Хадзячы замак». Сама стужка ў 2008 годзе была намінаваная на «Залатога льва» — галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю, — і ўганараваная дзвюма спецыяльнымі ўзнагародамі гэтага прэстыжнага кінафоруму, а годам пазней стала лепшым анімацыйным фільмам па меркаванні Японскай акадэміі. Падрабязнасці на сайце kinakong.by.

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип