Топ-10 беларускіх пісьменнікаў, ад кніг якіх немагчыма адарвацца

Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).

«Chruś i papalam»

Калі вы апошні раз чыталі кнігу? А беларускую? Толькі не кажыце, што яшчэ ў школе! З тузін беларускіх пісьменнікаў назавеце? А сучасных? Што, нецікава? Няма чаго пачытаць? Оёёёёй, усё зразумела! Хуценька сядайце каля Сяргея Мікалаевіча і ўважліва слухайце Валеру Руселіка: ён якраз расказвае пра нашую родную літаратуру. А там-та — ого-го колькі ўсяго цікавага!