Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
А вы ведаеце, чаму беларускія чыноўнікі гэтак неахвотна наведваюць музеі традыцыйнай культуры? Ды ім папросту страшна: заходзіш — і нібы на апазіцыйны мітынг трапляеш! Вось і Сяргей Мікалаевіч перажыў падобны стрэс — і адразу ж пабег (хапіла чалавеку розуму!) скардзіцца Валеру Руселіку. А што найлепш перамагае ўсялякі страх? Так, веды! Ну што ж, давялося Валеру пазнаёміць небараку-чыноўніка з традыцыйнымі колерамі беларусаў.
А разам з ім і мы паслухаем! Хрусь і папалам!