10 дыпломаў AD.NAK! чакаюць сваіх пераможцаў!

27.06.2014 Adnak!

10 дыпломаў Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, а таксама адмысловы падарунак уладальніку Гран-пры (ад генеральнага партнёра кампаніі velcom і ад партнёра Фестывалю “Атлант Тэлеком”) чакаюць сваіх пераможцаў!

Усе прызёры Пятага AD.NAK!, якія не змаглі прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання, могуць забраць свае дыпломы на офісе кампаніі “Будзьма беларусамі!” у любы будні дзень з 10.00 да 18.00.

Адрас: г.Мінск, вул. К.Чорнага, 31. Офіс 906.

Кантактны тэлефон: (029) 316 28 57.

Сваіх уладальнікаў чакаюць наступныя дыпломы і прызы:

Дыплом за 2-е месца ў намінацыі “Тэлевізійная рэклама” за ролік “Хатнi са смакам журавiн” (Рэкламнае агенцтва “Forte Grey”).

3 дыпломы ў намінацыі “Графічны і камунікацыйны дызайн”:

1-е месца за калекцыю паштовак “Не маўчы па-беларуску” для кампаніі “Будзьма беларусамі!” (Дар’я Мандзік).

2-е месца за збор паштовак “Віцебск: папулярнае мінулае” (Раман Воранаў, Ігар Юхневіч, Алесь Благі).

3-е месца за дызайн экалагічнага выдання для дзетак “Упакоўка шукае сяброў” (Марыя Масягіна, Воля Кузьміч).

Дыплом за 3-е месца ў намінацыі “Інтэрактыўная рэклама” за работу “Сумны суп” (Марта Герашчанка).

Дыплом і падарункі для ўладальнікаў Гран-пры ў намінацыі “Грамадсказначныя праекты” – бясплатных курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”(Глеб Лабадзенка, Алеся Літвіноўская).

3 дыпломы намінацыі “Сацыяльная рэклама”:

Дыпломы за 2-е месца для Руслана Шайкіна за “Cкладанне салаўінай карты Мінска” і Дар’і Мандзік за калекцыю паштовак “Не маўчы па-беларуску” для кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 3-е месца – Ірына Шумская і работа “Беларускі фальклор: першапачатак”.

Дыплом за 3-е месца для пераможцы конкурсу “Брэнд-перазагрузка” Віталя Чараповіча за работу “На жалезным кані”.

 

Глядзіце таксама: