15 снежня адбудзецца доўгачаканы рэліз дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2»! З гэтай нагоды кампанія «Будзьма беларусамі!» і партал “Тузін Гітоў” ладзяць адмысловую этна-дыскатэку з удзелам лідара гурта «Воплі Відаплясава» Алегам Скрыпкам. Імпрэза мае адбыцца ў мінскім Loft-cafе (вул. П. Броўкі, 22) і абяцае ўсім гасцям песні, скокі і шалёны славянскі драйв! Але што за свята без розыгрышаў і падарункаў, спытаеце вы. А вось і шанец трапіць на апошнюю этна-дыскатэку года, адкажам мы вам!
Адкажы правільна на 4 пытанні і атрымай квіток на этна-дыскатэку з Алегам Скрыпкам! Адказы прымаюцца да 14 снежня (апошні тэрмін – 23.59 13 снежня) па адрасе razam@budzma.org, з пазнакай “Этна-дыскатэка”. У лісце пазначайце свае імя, прозвішча і кантактны нумар для сувязі.
1. Які з гуртоў запісваў вакал для праекту “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” у Нью-Ёрку?
2. Хто з удзельнікаў цалкам перапісаў усе музычныя партыі і вакал для беларускай версіі?
3. Якая песня з “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” прагучала ўжывую першай?
4. Хто “Будзьма!” паводле гараскопу?
Чакаем вашых правільных адказаў!
Этна-дыскатэка ад Алега Скрыпкі пачнецца 15 снежня ў 19.00 у Loft–cafе (вул. П. Броўкі, 22). Колькасць квіткоў на продаж абмежаваная. Тыя, хто набудзе першыя 30 квіткоў, атрымаюць у падарунак эксклюзіўную складанку «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Даведкі па тэл. 638-4444 (Velcom, MTC, life).
фота – Аляксандар Ждановіч